Бесплатный HTTP PROXY, бесплатный антивирсЭто безопасная версия страницы http://bk.knihi.com, которая сохранена в кэш-память SafeWeber.ru
Последнее обновление данных о странице было: 18.01.2011г. в 23:47.

Спонсор проверки SafeWeber:
Шматтомнае выданне беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь
ад старажытнасці да нашых дзён
Апошнія абнаўленні Беларускага Кнігазбору
Люты

Выйшаў новы том Генадзь Бураўкін. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Пытайцеся ў кнігарнях ці звязывайцеся наўпрост з БК.

Кнігі, якія ўжо пабачылі свет

Серыя I.
Ян Чачот. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Ян Баршчэўскі. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
ФІЛАМАТЫ І ФІЛАРЭТЫ. Зборнік
Эліза Ажэшка. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Максім Багдановіч. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Цётка (Алаіза Пашкевіч). ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ (толькі змест)
Янка Купала. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ (толькі змест)
Кузьма Чорны. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Паўлюк Трус. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ (толькі змест)
Вацлаў Ластоўскі. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Уладзімір Жылка. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Ларыса Геніюш. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Іван Мележ. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ (толькі змест)
Янка Брыль. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Наталля Арсеннева. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ (толькі змест)
Францішка Уршуля Радзівіл. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Адам Міцкевіч. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Алесь Гарун. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Васіль Быкаў. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Рыгор Крушына. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Францішак Аляхновіч. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Ян Скрыган. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Уладзімір Караткевіч. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Змітрок Бядуля. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА (XII-XVII стст.). Зборнік
Сяргей Грахоўскі. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Якуб Колас. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Аляксей Карпюк. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Кандрат Крапіва. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Рыгор Барадулін. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
РАССТРАЛЯНАЯ ЛІТАРАТУРА. Зборнік
Анатоль Вярцінскі. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан... Зборнік
Ніл Гілевіч. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Генадзь Бураўкін. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ

Серыя II.
БЕЛАРУСКІЯ ЛЕТАПІСЫ І КРОНІКІ
Ігнат Дамейка. МАЕ ПАДАРОЖЖЫ
Кастусь Каліноўскі. ЗА НАШУЮ ВОЛЬНАСЦЬ
Яўхім Карскі. БЕЛАРУСЫ (толькі змест)
Мікалай Улашчык. ВЫБРАНЫЯ ПРАЦЫ (толькі змест)
Гаўрыла Гарэцкі. ВЫБРАНЫЯ ПРАЦЫ
Фадзей Булгарын. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Часлаў Пяткевіч. РЭЧЫЦКАЕ ПАЛЕССЕ
Аляксандр Ельскі. ВЫБРАНАЕ
Зарыян Далэнга-Хадакоўскі. ВЫБРАНАЕ
Адам Мальдзіс. ВЫБРАНАЕ
Адам Станкевіч. ВЫБРАНАЕ

Серыя III.
Ёган Вольфганг Гётэ. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Фёдар Дастаеўскі. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ

Рыхтуюцца да друку

План-каталог (кнігі, якія плануе выдаць МГА «Беларускі кнігазбор»)

Максім Гарэцкі. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Мікола Ермаловіч. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ
Рыгор Кобец. ВЫБРАНАЕ


Не прамарудзьце з набыццём тамоў «Беларускага кнігазбору» - тыраж іх абмежаваны!

Калі Вы жадаеце набыць гэтыя кнігі, зьвяртайцеся ў кнігарні Беларусі ці непасрэдна ў выдавецтва на вышэй згаданы адрас (перасылка кніг па пошце).

Галоўны рэдактар і прэзідэнт МГА «Беларускі кнігазбор»
Кастусь Цвірка

Выканаўчы дырэктар
Генадзь Вінярскі


Рэдакцыйная рада
Галіна Алейнік, Серафім Андраюк, Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Бельскі, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Янка Запруднік, Васіль Зуёнак, Віктар Каваленка, Анатоль Клышка, Арсень Ліс, Алег Лойка, Адам Мальдзіс, Міхась Мушынскі, Іван Саверчанка, Янка Саламевіч, Галіна Тычка, Мікола Хаўстовіч, Вячаслаў Чамярыцкі, Іван Шамякін, Язэп Янушкевіч


Усе свае заўвагі й прапановы дасылайце, калі ласка, Internet-рэдактару Андрусю Жвіру: zhvir@knihi.com


Беларуская Палічка


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром. У Доме літаратара плануецца наладжваць прэм'еры кожнай кнігі «Беларускага кнігазбору» з паказам урачыстасці па тэлебачанні, з асвятленнем яе ва ўсіх сродках масавай інфармацыі.



Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.


Наш адрас:
Беларусь, г.Мінск, вул.Рэвалюцыйная, 15

тэл. (17) 220-70-27, 263-99-46
факс (17) 220-70-27

e-mail: kniha@bk.lingvo.minsk.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.


Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»